Нашыя праграмы

«Сіла бяссільных», дак. фільм

Гісторыя паказала, што грамадству, якое не аналізуе памылак мінулага, наканавана паўтараць іх зноў і зноў. Фільм даследуе балючыя вынікі замоўчвання гісторыі праз дваццаць гадоў пасля падзення камунізму ў Чэхаславаччыне. Супрацьпастаўляючы ўспаміны тых, хто змагаўся з рэжымам, і тых, хто належаў да маўклівай большасці, аўтары фільму спрабуюць выявіць, чаму шмат хто ў Чэхіі сёння не хоча варушыць свайго камуністычнага мінулага. У стужцы выкарыстоўваюцца унікальныя інтэрв’ю з дысідэнтамі (напрыклад, з былым прэзідэнтам Вацлавам Гавэлам), каб не толькі скласці натхняльны аповед пра “аксамітную” рэвалюцыю 1989 года, але і знайсці адказ на пытанне: чаму чэхі не памятаюць гісторыі сваёй краіны?

рэж Коры Тэйлар (Cory Taylor), 2009 г., ЗША

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader