Нашыя праграмы

«Жэлары» (Želary), маст. фільм

Фільм зроблены паводле прозы Кветы Леґатавай (Květа Legátová). Падзеі разгортваюцца на фоне ІІ сусветнай вайны. Галоўная гераіня – дзяўчына Элішка – вымушана пакінуць горад і хавацца ў горнай вёсцы, у доме землеўладальніка Ёзы. Па нейкім часе ўзаемны недавер праходзіць і паміж імі, такімі рознымі, узнікае каханне. Элішка спазнае вясковыя працу і побыт, людзей, якія, спамінаючы Бога, могуць быць добрымі і жорсткімі, як і сама прырода.


Фільм намінаваўся на прэмію «Оскар» (найлепшы неанглійскамоўны фільм), а таксама па 11 пазіцыях на «Чэшскага льва», узяў дзве статуэткі: за найлепшую жаночую ролю і за гук.

рэж. Ондржэй Троян (Ondřej Trojan), 2003 г., Чэхія–Славакія–Аўстрыя.


У ролях: Аня Ґайслерава (Aňa Geislerová), Яраслава Адамава (Jaroslava Adamová), Міраслаў Донуціл (Miroslav Donutil), Яраслаў Душэк (Jaroslav Dušek), Іван Троян (Ivan Trojan), Ян Грушынскі (Jan Hrušínský).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader