Нашыя праграмы

«Кароль Уґа» (Hugu król), дак. фільм

Аўтар фільму не зведаў, што такое таталітарызм. Калі ён прыехаў у Польшчу ў 1988 г., у гэтай краіне ўжо была дэмакратыя. Ён стаўся сведкам заняпаду таталітарызму ў выніку шматгадовай барацьбы палякаў, венграў, чэхаў і немцаў супраць савецкага сацыялізму. Менавіта ў той час ён зразумеў, навошта трэба не стамляючыся гаварыць пра свабоду. Нарадзіўшыся ў вольнай краіне, ён быў вольны і, значыць, не меў патрэбы размаўляць пра свабоду. Праз шмат гадоў ён зразумеў, што свабода – гэта аснова жыцця, што гэта сінонім чалавецтва.
Пяць гадоў таму Уга Чавэс, тады яшчэ малады прэзідэнт, не мог кантраляваць дзяржаву. Венесуэла на той момант была анархічнаю краінаю. З таго часу кошты на нафту ўзняліся і Чавэс атрымаў выдатны інструмент дзяржаўнага кіравання – грошы: ён купляе ўсіх, бо мае за што. Уга зліквідаваў прыватнае тэлебачанне (RCTV – Radio Caracas Television) i, не маючы апазіцыі ў медыях, выступіў з пасланнем да парламенту, у якім абвесціў правядзенне зменаў у канстытуцыі Венесуэлы. Чавэсавы прапановы забяспечвалі яму пажыццёвае прэзідэнцтва. Цяпер у Венесуэле будуюць «сацыялізм XXI стагоддзя», якую насамрэч можна назваць пачаткам фашызму.
Стужка імітуе кінадакумент пра Чавэса як караля Угу. І аўтар, як звычайны чалавек, не можа спакойна глядзець на ўзнікненне дыктатуры.

рэж. Франка дэ Пэна (Franco de Pena), 2007 г., Польшча

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader