Нашыя праграмы

«Спадар Забойства» (Mr. Murder), маст. фільм

У выніку сакрэтнага эксперыменту шляхам кланавання ўдалося стварыць біяробата для выканання сакрэтных заданняў – замоўных забойстваў. Аднак праз выпадковую памылку – замену прабіркі з крывёю – прататыпам для клона сталася ДНК не спартоўца, а вядомага аўтара дэтэктываў Марці Стылўотэра. Пасля таго, як клон Эльфі выканаў чарговае заданне-ліквідацыю, яму на вочы трапляецца часопісны артыкул пра Марці. Ён вырашае, што той скраў у яго лёс і сям’ю. Клон прабіраецца ў дом пісьменніка і выкрадае дваіх ягоных дзяцей, абяцаючы тым новае жыццё без падману і гвалту.

рэж. Дык Лаўры (Dick Lowry), 1998 г., ЗША.

У ролях: Стывэн Болдўін (Stephen Baldwin), Джэймз Коўбурн (James Coburn)


Каментары RSS
  • palm 25.09.2011
    Даргія мае, забойстваў і гвалту хапае на расійскіх і лукашэнкаўскіх каналах. Досыць крыві.Дайце лепшыя польскія і сусветныя фільмы. Нашто нам глядзець чарговую трасцу? Есць такія выдатныя брытанскія серыялы. Есць знакамітыя польскія серыялы.

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader