Нашыя праграмы

«Проста неверагодна!» (Absolument fabuleux), маст. фільм

Паці з сяброўкай Эдзі калісьці былі на хвалі моладзевага руху – удзельнічалі ў падзеях траўня 1968-га і палілі станікі на Ўудстоку. А цяпер Паці не адрываецца ад алкаголю, асабліва ад шампанскага, а Эдзі вечна падбадзёрвае сябе какаінам, уздзеянне якога яна ўраўнаважвае процьмаю сонных прэпаратаў. Сёння гэтым экс-гіпі, заўзятым феміністкам ужо па пяцьдзесят, але яны працягваюць казаць «не» ўсяму, што, на іхную думку, прыніжае слабы пол: кухня, сямейнае жыццё, выхаванне дзяцей. Нягледзячы на свой узрост, іхная штодзённасць – каханне, наркотыкі, рок-н-рол і розныя прыгоды. Эдзі спрабуе навязаць свой стыль жыцця дачцэ, але тая не паддаецца ўплыву: яна п’е мінеральную ваду і рыхтуецца паступаць ва ўніверсітэт. Якая драма для Эдзі і ейнай найлепшае сяброўкі!

рэж. Ґабрыель Аґ’ён (Gabriel Aghion), 2001 г., Францыя.

У ролях: Наталі Бай (Nathalie Baye), Жазьян Баляско (Josiane Balasko), Вівіен Блясэль (Viviane Blassel), Мары Жылен (Marie Gillain).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader