Нашыя праграмы

«Начное графіці» (Nocne Graffiti), маст. фільм

Былы камандас Марэк Косат даведваецца, што ягоная пляменніца Моніка ўжывае наркотыкі. Ён наведвае Кокса, хлопца Монікі і адначасова ейнага дылера, каб застрашыць яго і прымусіць знікнуць з гораду. Хаця Кокс “дробная рыбка”, ягоных босаў з наркатычнага рынку дзеянні Косата занепакоілі, і яны насылаюць на яго «гарылаў». Збіты на горкі яблык, Косат спыняе змаганне з гангстэрамі. Аднак у хуткім часе зноў вырашае ўзяцца за барацьбу, калі знаходзіць Моніку ў непрытомным стане пасля ўжывання «наркаты». Ён зарганізоўваецца разам са сваімі даўнімі сябрамі па службе і пачынае сваю ўласную вайну з наркамафіяй. І гэтая вайна будзе нялёгкаю ў свеце, дзе чорныя інтарэсы гангстэраў скрыжоўваюцца з палітыкаю і дзейнасцю праваахоўных органаў...
Ролі ў гэтым прыгодніцкім фільме выконваюць Марк Кондрат, Катажына Скшынецка і спявачка Кася Кавальска. Музыку напісаў Робэрт Янсан з гурта «Varius Manx».

рэж. Міхал Дудкевіч (Michał Dudkiewicz), 1997 г., Польшча

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader