«Сакавіцкія міндальныя мроі» (Marcowe migdały), маст. фільм
Фільм пра пакаленне тых, каму сёння за пяцьдзесят, чыя маладосць прыпала на канец 1960-х. Тады юнакі сутыкнуліся з працэсамі, якіх да канца не разумелі: яны даведваліся пра тое, што адныя з іх добрыя палякі, а другія – не, бо яны сіяністы. «Пачалася масавая эміграцыя. Марцысь, адзін з герояў фільму, персанаж аўтэнтычны, школьны сябар, не хацеў з’язджаць. На гданьскім вакзале адбываліся сапраўды драматычныя сцэны: цэлыя класы развітваліся з сваймі сябрамі, настаўнікамі», – распавядае Радослаў Піваварскі. Як і ў іншыя свае фільмы, рэжысёр уклаў у гэтую стужку шмат асабістага. Ён аднавіў атмасферу малога мястэчка, падобнага да таго, у якім ён сам выхоўваўся, марыў і жыў праблемамі тагачасных падлеткаў.
Пачатак сакавіка 1968-га. Жыхары Любліму чакаюць на вакзале, каб прывітаць “цягнік дружбы” з Чэхаславаччыны. Сярод іх – вучні XI “С” ды іхныя настаўнікі. Аднак цягнік не спыняецца. Томэк – школьны літаратар і фатограф – атрымлівае ад дырэктаркі школы даручэнне апісаць у насценгазеце сардэчнае прыняццё чэхаславацкіх сяброў і тое, як праходзіў іхны візіт...
рэж. Радослаў Піваварскі (Radosław Piwowarski), Анна Грынашкевіч (Anna Hrynaszkiewicz), Ірэна Кілярска-Кабежэўска (Irena Kilarska-Kobierzewska), 1989 г., Польшча.










Каментары RSS