Рэмарка
Праграма прысвячаецца тром формам творчасці – літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру, якія рэпрэзентуюць тры вядоўцы.
Журналістка і літаратарка Святлана Адзінец выступае з аглядам новых кніг беларускіх і замежных аўтараў, падаючы спектр ацэнак літаратурных крытыкаў, а меркаванні выдаўцоў і гандляроў дапамагаюць ёй вызначаць самыя папулярныя выданні.
Пра выяўленчае мастацтва расказваюць Міхал Анемпадыстаў і Сяргей Харэўскі, якія знаёмяць з найноўшымі выставамі ды навінамі са свету жывапісу, скульптуры, фатаграфіі.
Тэатральную рубрыку вядзе Лізавета Міхальчук, тэатральны крытык і мастацтвазнаўца. Чым дыхаюць сталічныя тэатры? Што агулам адбываецца на беларускай сцэне – на афіцыйных пляцоўках і ў андэрграундзе? На якія прэм’еры варта звярнуць увагу?
Гледачоў праграмы таксама чакаюць сустрэчы з людзьмі мастацтва.










Каментары RSS