Нашыя праграмы

«Франка: на варце Захаду» (Franco the Spirit of a Dictator / Franco Ich, Wachter des Westens), дак. фільм

Франсіска Франка быў кіраўніком іспанскай дзяржавы цягам амаль сарака гадоў – з 1939-га – пасля перамогі ў грамадзянскай вайне – і аж да смерці ў 1975-м, калі ягоны сыход даў магчымасць краіне паступова перайсці да дэмакратыі. Але для бальшыні ягонае імя стала сінонімам змрочнага перыяду іспанскай гісторыі, хоць для некаторых ён застаўся правадыром, які ўратаваў Айчыну ад камунізму. Фільм паказвае жыццё Нязменнага Вартавога Захаду, як ён сам сябе называў, з ранняга дзяцінства да самае смерці, расказвае пра ягонае паходжанне, маніі, вайсковую кар’еру і пачуццё гумару. Супярэчлівыя ацэнкі шматлікіх былых паплечнікаў і сучасных крытыкаў Франка падкрэсліваюць, што і праз 30 гадоў пасля смерці каўдыллё ўспамін пра яго ўсё яшчэ раздзяляе грамадства.

рэж. Хаўмэ Сэра (Jaume Serra), 2006 г., Іспанія

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader