«Вязні сумлення – Дашкевіч і Фінькевіч», рэпартаж
Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч – лідэры «Маладога фронту» – правялі па два гады ў турме і «на хіміі» па абвінавачанні «антыдзяржаўная дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі». Яны сталі сімвалам беларускага незалежнага моладзевага руху, вязнямі сумлення. Не дапамагалі ані пратэсты моладзі, ані патрабаванні дзеячаў апазіцыі, ані заступніцтва дыпламатаў. Улады Беларусі бачылі ў іх дзяржаўных ворагаў, чыё месца – за кратамі. Ні Дашкевіч, ні Фінькевіч так і не прызналі сваёй віны. У канцы студзеня – на пачатку лютага 2008 г. яны нечакана выходзяць на волю. У рэпартажы «Вязні сумлення» маладзёны расказваюць пра досвед, які дала ім турма, дзеляцца планамі: палітыка, моладзевая дзейнасць, вучоба. Яны не бачаць для сябе месца па-за межамі Беларусі. У найбліжэйшы час маладыя палітыкі паспрабуюць зарэгістраваць «Малады фронт». Таксама яны маюць намер далучыцца да выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча падчас восеньскіх парламенцкіх выбараў.
2008 г.










Каментары RSS