Нашыя праграмы

«Ціша пасля стрэлу» (Die Stille nach dem Schuss), драма

Рыта Фоґт – сябра левай тэрарыстычнай арганізацыі, якая змагаецца за сацыяльную справядлівасць на Захадзе. Сваю сховань ад пераследу паліцыі яна і ейныя сябры знаходзяць пад прыкрыццем Штазі. У ГДР Рыта пражывае яшчэ два новыя жыцці, з новымі імёнамі і “легендамі”. З разбурэннем Берлінскага муру ФРГ патрабуе выдаць тэрарыстаў. Рыта вырашае бегчы на Захад. Поўная жыцця і да канца верная сваім перакананням, яна памірае ад куляў усходняга салдата на нямецкім раздарожжы.

рэж. Фолькер Шлёндорф (Volker Schlöndorff), 2000 г., Нямеччына, Францыя

У ролях: Біб’яна Бэґляў (Bibiana Beglau), Надзя Уль (Nadja Uhl), Марцін Вутке (Martin Wuttke), Гаральд Шрот (Harald Schrott), Александэр Баер (Alexander Beyer).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader