«Сонечная дзяржава» (Sluneční stát), маст. фільм
Чацвёра сяброў з чэшскага індустрыйнага гораду Острава страчваюць працу ў выніку прыватызацыі нерэнтабельнай фабрыкі ды распродажу яе маёмасці. Ім удаецца пазычыць грошай і выкупіць грузавік, каб распачаць уласны бізнес. Аднак знайсці кліентаў у эканамічна занядбаным чэшска-славацка-польскім памежжы не так і проста. Сябрам не шанцуе не толькі ў бізнесе, але і ў асабістым жыцці: гарачы мясцовы тэмперамент толькі падаграецца іхнымі матэрыяльнымі праблемамі ды заводзіць іх у трагічныя і камічныя сітуацыі...
Стужка належыць да найлепшых усходнееўрапейскіх фільмаў на сацыяльную тэматыку, знятых пасля падзення таталітарнага рэжыму.
рэж. Марцін Шулік (Martin Šulík), 2005 г., Чэхія.
У ролях: Ольдржых Наўраціл (Oldřich Navrátil), Ігар Барэш (Igor Bareš), Іван Марцінка (Ivan Martinka), Пэтра Шпалькава (Petra Špalková).










Каментары RSS