«Панна Ніхто» (Panna Nikt), маст. фільм
Адзін з нашумелых фільмаў Вайды, створаны на падставе раману Томка Трызны. Пятнаццацігадовая Марыся паходзіць з беднай сілезскай вёскі. У яе жыцці адбываецца істотная змена, калі яна пераязджае з сям’ёй у вялікі горад. Яна трапляе ў новы ліцэй, дзе пачынае сябраваць з эксцэнтрычнымі дзяўчынамі: Кася маніфестуе сваю незалежнасць, а Эва надзвычайная прыгажуня. Новыя сяброўкі паходзяць з вельмі заможных сем’яў, і на пачатку ставяцца да Марысі з халоднай напышанасцю. Кася захапляецца музыкай, піша ўласныя кампазіцыі, і ўводзіць Марысю ў сьвет мастацтва і пачуццяў, якія дагэтуль былі невядомыя вясковай дзяўчыне. Новы досвед аддаляе Марысю ад рэлігійнай сям’і.
рэж. Анджэй Вайда (Andrzej Wajda), 1996 г., Польшча
У галоўнай ролі Анна Вельґуцка (Anna Wielgucka).










Каментары RSS