Нашыя праграмы

«Павернуты» (Zawrócony), маст. фільм

Рабочаму Томашу Сівэку (Tomasz Siwek), простаму хлопцу, які нарадзіўся на вёсцы, падчас ваеннага становішча ў Польшчы даручаецца «партыйнае заданне» – сачыць за сябрамі «Салідарнасці». Але ён настолькі ўваходзіць у ролю, што нават далучыўся да дэманстрантаў, калі тыя заспявалі. У гэты момант яго фатаграфуюць міліцыянты, пасля чаго пачынаюць пераследаваць як удзельніка мітынгу пратэсту. У выніку ўсіх выпрабаванняў няшчасны Сівэк разрывае з камуністычнымі ўладамі і становіцца неафітам, далучыўшыся да касцёлу.
«Павернуты» змог заваяваць не толькі галоўны прыз на нацыянальным кінааглядзе ў Гдыні, але і першую ўзнагароду на Утрэхцкім міжнародным фестывалі (Нідэрланды), а таксама прэмію на Маскоўскім кінафестывалі ў 1995 г.
 

рэж. Казімеж Куц (Kazimierz Kutz), 1994 г., Польшча

У галоўнай ролі Збігнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski)

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader