«Адбыты тэрмін» (Time Served), маст. фільм
Пасля звальнення з працы муж медсястры Сэры МакКіні прыхіліўся да алкаголю і, напіўшыся, пачынае здзекавацца з жонкі ды васьмігадовага сына Джэйсана. Падчас чарговай сваркі Джэйсан страляе ў раз’юшанага бацьку, баронячы жыццё маці. Сэра ўсю віну бярэ на сябе. Судовы працэс праводзіцца несправядліва, і Сэра атрымлівае 8 гадоў няволі. Турэмная адміністрацыя замест перавыхавання асуджаных змушае іх да бруднай працы дзеля ўласнай фінансавай выгады. Фільм заснаваны на рэальных падзеях – карупцыйным скандале і фактах злоўжывання ўладаю ў невялікім амерыканскім мястэчку, дзе ў злачынную сетку былі ўцягнутыя працаўнікі судовай сістэмы і пенітэнцыярнай установы гораду.
рэж. Ґлэн Пітр (Glen Pitre), 1999 г., ЗША. У ролях: Кэтрын Оксэнбэрґ (Catherine Oxenberg), Бо Гопкінз (Bo Hopkins), Джэймз Гэндзі (James Handy), Лэры Манэці (Larry Manetti), Джэф Фэі (Jeff Fahey).










Каментары RSS