«Кэндзі» (Candy), маст. фільм
Прыгожай юнай мастачцы Кэндзі і паэту Дэну каханне адкрывае рай; яны забываюцца ў асалодзе. Гераін дае ім тое, чаго яны шукаюць. Калі ў закаханых сканчаюцца грошы і не застаецца чаго аддаць у заклад, Кэндзі пачынае гандляваць сваім целам. Дэн дазваляе, і яны незаўважна пераходзяць мяжу, за якою няма вяртання ў рай. Кэндзі і Дэн бяруць шлюб. Яны не ў стане вырвацца з наркатычнай залежнасці, і паступова жыццё для іх ператвараецца ў пекла. Пасля нервовага зрыву Кэндзі праходзіць курс рэабілітацыі. Дэн усведамляе: для Кэндзі і для яго самога прысуд ужо прагучаў, але яго выкананне адкладзенае на няпэўны час.
рэж. Ніл Армфілд (Neil Armfield),










Каментары RSS