Сцяна
У Беларусі мноства сценаў – між уладаю і народам, між апазіцыяй і народам. Сцяна бывае нават унутры сям’і, калі бацькі галасуюць за Лукашэнку, а дзеці выходзяць на плошчу з лозунгам «Сыходзь!» – і там яны сутыкаюцца са сцяною міліцыі. А пазней на «сцяне» ў «Facebook’у» людзі абмяркоўваюць падзеі на плошчы ды пішуць на гарадскіх сценах пра сваё стаўленне да ўлады.
Вобраз «сцяны» бачыцца ў Беларусі, бадай, асабліва сімвалічным: ён стаўся пякуча надзённым пасля выбараў 10-га года. Героі фільму – беларусы, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту на менскай плошчы Незалежнасці. Больш за 700 чалавек трапілі ў турмы, атрымалі непамерныя штрафы. У людзей скралі галасы на выбарах, а затым і свабоду. Яны спавядаюцца ў чорнай прасторы на тле белай сцяны. У кожнага былі свае матывы прыйсці на акцыю. Кожны мае непаўторную жыццёвую гісторыю. Кожны з іх адрозна ўбачыў падзеі на плошчы. І кожны па-свойму глядзіць на перспектывы Беларусі, яе вызваленне ад дыктатуры.









Каментары RSS