«Лепей быць прыгожай і багатай» (Lepiej być piękną i bogatą), камедыя
Сатыра на стыхійнае развіццё «польскага капіталізму» і казка, якая нагадвае сюжэт Папялушкі. Гераіня фільму – Дарота Вальц, унучка заснавальніка і ўласніка лодзінскай прадзільнай фабрыкі. Ткалля паводле тастаменту становіцца адзінаю ўладальніцаю фабрыкі і прылеглай тэрыторыі. Ткачыха пачынае барацьбу за ўратаванне прадпрыемства. Яна адмаўляецца ад дапамогі небескарыслівага юрыста і пачынае працу самастойна. Дарота дасягае поспеху нават у Францыі ды паказвае несумленнаму адвакату, хто насамрэч перамагае ў сучасным бізнесе.
рэж. Філіп Баён (Filip Bajon), 1993 г., Польшча
У ролях: Дарота Памыкала (Dorota Pomykała), Адрыяна Беджыньска (Adrianna Biedrzyńska), Марэк Кондрат (Marek Kondrat).










Каментары RSS