«Вакол свету за восемдзесят дзён» (Around the World in Eighty Days), маст. фільм
Англійскі джэнтльмен і вынаходнік-аматар Філеас Фоґ вядомы сваёй пунктуальнасцю. Аднаго дня яму ўдаецца пераадолець так званую «мяжу хуткасці», роўную 50 мілям за гадзіну: лічылася, што перамяшчацца хутчэй чалавек не можа, аднак Фоґ даказаў адваротнае. Ён з’яўляецца рэпрэзентаваць вынікі свайго эксперыменту ў Каралеўскую акадэмію навук, якою кіруе лорд Келвін, вядомы сваім кансерватызмам і нежаданнем фінансаваць новыя тэхнічныя вынаходствы. Келвін адмаўляецца прызнаць дасягненні Фоґа і прапаноўвае таму пайсці ў заклад: калі Філеасу ўдасца аб’ехаць Зямлю за 80 дзён, то лорд саступіць яму сваё крэсла ў Акадэміі, калі не – Фоґ мусіць перастаць займацца навукаю. Перамагчы ў супрацьстаянні з падступным лордам Фоґу дапамагаюць кітайскі слуга Паспарту і французская мастачка Моніка... Фільм зняты паводле аднайменнага раману Жуля Вэрна.
рэж. Фрэнк Карачы (Frank Coraci), 2004 г., ЗША. У ролях: Стыў Куґан (Steve Coogan), Джэкі Чан (Jackie Chan).










Каментары RSS