«Чэслаў Немэн», дак. фільм
Фільм Польскай тэлевізіі распавядае пра маладыя гады Чэслава Выдрыцкага, які стаў вядомы ўсяму як славуты польскі спявак Чэслаў Немэн. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Васілішкі на Гарадзеншчыне. Сваякі і суседзі Выдрыцкіх узгадваюць, што Чэслаў з дзяцінства цікавіўся музыкаю. Аднак ягоны талент раскрыўся пасля таго, як сям’я пераехала ў Польшчу. Музыканты з розных гуртоў, з якімі працаваў Чэслаў Немэн, узгадваюць пра тое, як пачыналася ягоная кар’ера, як Немэн спрабаваў стаць вядомым на Захадзе, пра ягоныя эксперыменты з электроннаю музыкаю, што апярэдзілі свой час.
рэж. Эўгеньюш Шпакоўскі (Eugeniusz Szpakowski), 2007 г., Польшча










Каментары RSS