«Пад покрывам нябёсаў» (Sheltering Sky), маст. фільм
Падзеі стужкі адбываюцца у пасляваенны час. Тройка маладзёнаў – жанатая пара ды іхны сябар – выпраўляецца ў вандроўку па паўночнай Афрыцы, вандруюць з гораду ў горад праз пустэльні. Раптам адзін з герояў знікае, другі ў пакутах памірае ад тыфусу. Гераіня, страціўшы мужа і застаўшыся сам-насам з небяспекамі чужога паўдзікага краю, аказваецца ў гарэме, уцякае, трапляе ў новыя і новыя пасткі. І калі нарэшце яна вяртаецца ў цывілізаваы свет, то пачуваецца ўжо зусім іншаю...
рэж. Бэрнарда Бэрталюччы (Bernardo Bertolucci), 1990 г., ЗША–Італія–Вялікая Брытанія.
У ролях: Дэбра Ўінґер (Debra Winger), Джон Малкавіч (John Malkovich), Кэмбэл Скот (Campbell Scott).










Каментары RSS