«Уладзімір Арлоў», рэпартаж
Уладзімір Арлоў – найпапулярнейшы сёння беларускі пісьменнік, творы якога перакладзеныя на шмат якія мовы, грамадзкі дзеяч і публіцыст. Праз ягоныя кнігі краіна спазнае сваю гісторыю, ад якой пакаленнямі былa адлучанaя. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу за першую кнігу, цягам апошніх дзесяцігоддзяў Уладзімiр Арлоў працуе ў літаратуры як даследнік мінуўшчыны і нацыянальнага характару, мастацкімі сродкамі прапагандуе здабыткі і каштоўнасці беларусаў.
Асноўны намер аўтараў праграмы са спадаром Арловым – паказаць сучаснага чалавека, здольнага мысліць вечнымі катэгорыямі, спазнаваць самыя глыбокія пласты нацыянальнай гісторыі і зразумелаю моваю пераказваць, дзеля чаго, дзеля якіх ідэалаў жылі нашыя продкі.
2008 г., Беларусь










Каментары RSS