Нашыя праграмы

«Цудоўны дзень» (Doskonałe popołudnie), маст. фільм

Які дзень можна лічыць цудоўным? Калі двое людзей кахаюць адно аднаго і жэняцца, а побач з імі за стол сядаюць іхныя бацькі. Усцешаныя, з усмешкамі на твары. І гэтыя ўсмешкі не пагаслі нават тады, калі маладыя не хацелі таго падарунку, які рыхтавалі ім бацькі. Замест шлюбнага падарунку – аўтамабіля «шкода» – Аня і Мікалай бяруць грошы, якія дапамогуць ім выдаць наступную кніжку. І хай людзі смяюцца. Маладыя самі ведаюць, што для іх добра. Галоўныя героі мараць пра сваю краіну, якая чытае кніжкі, з якой не трэба ўцякаць за мяжу, у якой можна жыць і якою можна ганарыцца. І яны ўжо ёю ганарацца. Крышачку...

рэж. Пшэмыслаў Вайцешэк (Przemysław Wojcieszek), 2005 г., Польшча. У ролях: Міхал Чэрнэцкі (Michał Czernecki), Магдалена Паплаўска (Magdalena Popławska), Гося Дабравольска (Gosia Dobrowolska), Ежы Штур (Jerzy Stuhr), Дарота Каміньска (Dorota Kamińska), Славомір Ажэхоўскі (Sławomir Orzechowski), Кшыштаф Чэчат (Krzysztof Czeczot).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader