Нашыя праграмы

«Край светлых мрояў» (Ojczyzna myśli mojej), дак. фільм

Фільм апавядае пра гісторыю звычайнай панскай сядзібы, што знаходзіцца ў Беларусі побліз Наваградку. Сядзіба ў Варончы згадваецца нават у самога Адама Міцкевіча ў «Пане Тадэвушу» і перад вайною належала сям’і Любанскіх.

Вайна стала барацьбою за выжыванне. Пагрозу неслі як немцы, так і савецкія партызаны. 30 красавіка 1943 г. у сядзібу прыйшла напасць, яе жыхароў забілі савецкія партызаны. У Нацыянальным архіве Беларусі ў Менску захавалася «зводка» пра тую акцыю. З усёй сям’і ўдалося ацалець толькі сляпому сыну Антону, якому пазней дапамог выжыць ягоны музычны талент. Дагэтуль мясцовыя жыхары згадваюць ягоны прыгожы спеў на вяселлях. Ад маёнтку ў Варончы не засталося нічога. На могілках можна знайсці толькі адзіны надмагільны камень з табліцаю, дзе памянёныя прозвішчы ўсіх жыхароў сядзібы, забітых вясною 1943 г.

У стужцы, ілюстраванай архіўнымі кіна- і фотаматэрыяламі ды дапоўненай сведчаннямі відавочцаў, паказваецца сучаснае месца былой падзеі і апавядаецца пра адно са шматлікіх месцаў Усходняй Еўропы, дзе гісторыя XX стагоддзя пакінула балючую пляму.

рэж. Юрый Гарулёў, 2008 г., Польшча

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader