Нашыя праграмы

«Зінаіда Бандарэнка»,рэпартаж

Ейны голас пазнаюць нават тыя, хто не ведае яе прозвішча. Зінаіда Бандарэнка для мільёнаў беларусаў - гэта перадусім голас. Але тыя, хто знаёмы з ёй асабіста, ведаюць, што за гэтым голасам стаіць чалавек з крыштальным характарам, які не паддаецца непрыемнасцям лёсу. Яна палічыла за лепшае сысці з публічнага тэлебачання, якое было для яе ўсім яе жыццём, чым супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі. Сёння яна падтрымлівае асяроддзе незалежных журналістаў, якія змагаюцца з гэтым рэжымам. Яна робіцца жывой легендай для новага пакалення беларусаў, якія не чулі ейнага голасу ў тэлевізіі, але ведаюць яе як чалавека, які аддае ўсяго сябе барацьбе за свабоду сваёй краіны.

2008 г., Беларусь

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader