Нашыя праграмы

«Таямніца Саґалі» (Tajemnica Sagali), серыял

Рэж. Ежы Лукашэвіч (Jerzy Łukaszewicz), 1996 г., Нямеччына–Польшча. У ролях: Ян Янкоўскі (Jan Jankowski), Вінфрыд Ґляцэдэр (Winfried Glatzeder), Малгажата Фарэмняк (Małgorzata Foremniak), Крыстаф Айхгорн (Christoph Eichhorn), Марцін Навацкі (Marcin Nowacki), Гжэгаж Руда (Grzegorz Ruda), Дэрваль дэ Фар’я (Derval de Faria).

Прыгодніцкі серыял для дзяцей распавядае пра двух братоў – Кубу і Яцэка, якія шукаюць, як магічным чынам развязаць сямейныя праблемы. Куба сутыкаецца з сапраўднаю магіяй каменя Саґаль. Таямнічы камень, разбіты на аскепкі тысячы гадоў таму, валодае магічнаю сілаю, якая мусіць выкарыстоўвацца толькі ў імя дабра. І якраз братам выпадае місія спалучыць усе часткі раскіданага ў часе і прасторы каменя Саґаль. Прыгоды, знаёмствы і нязменная вера ў моц любові ды дабра дапамагаюць хлопцам прайсці ўсе выпрабаванні, спалучыць усе часткі Саґалі ды вярнуць шчасце ў сваю сям’ю.

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader