Нашыя праграмы

«Вінаватыя сэрцы» (Guilty Hearts), драма

Арганістка з бажніцы мястэчка Олдам, Джэні Моран, нешчаслівая ў шлюбе з Мэтам, прадаўцом камп’ютэрнага абсталявання. Пасля чарговай сямейнай сваркі яна сыходзіць ад мужа і з трыма дзецьмі пераязджае ў дом сваёй маці. У хуткім часе Джэні закахалася ў жанатага мужчыну, доктара Стывэна Кэраў і стала ягонаю каханкаю. Той ёй абяцае расстацца з жонкаю, каб мець магчымасць пачаць жыццё ў новым шлюбе. Тым часам ягоная жонка даведаецца пра раман і патрабуе разжэнства. Аднак гэта можа нанесці шкоду рэпутацыі доктара. Неўзабаве спадарыню Кэраў знаходзяць мёртваю. У доктара пераканаўчае алібі, і ўсе прыкметы паказваюць, што забойства здзейсніў Мэт, які даведаўся пра новага партнёра Джэні. Мужчыну арыштоўваюць...

рэж. Маркус Коўл (Marcus Cole), 1999 г., ЗША. У ролях: Ґэры Басараба (Gary Basaraba), Лорэнс Дэйн (Lawrence Dane), Джэніфэр Дэйл (Jennifer Dale), Пітэр МакНіл (Peter MacNeill), Рэбэка Джэнкінз (Rebecca Jenkins).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader