Нашыя праграмы

«Праўдзівая рамантыка» (True Romance), маст. фільм

Прадавец коміксаў і фанат Элвіса Прэслі – Клэрэнс Ўорлі – штогод ходзіць на свой дзень народзінаў у кіно. Гэтым разам ён сустракае ў кінатэатры прыгажуню Алабэму, якая відавочна не абыякавая да яго. Пасля праведзенай разам бурнай ночы выяўляецца, што дзяўчына падсела да яго ў кіно невыпадкова – гэта шэф Клэрэнса замовіў для свайго падначаленага прастытутку ў якасці падарунку... Аднак Алабэма працуе прастытуткаю усяго тры дні і сапраўды закаханая ў Клэрэнса – яна абяцае яму, што пачне з ім новае жыццё. Для гэтага спачатку трэба разабрацца з сутэнёрам Алабэмы, Дрэкслам...

рэж. Тоўні Скот (Tony Scott), 1993 г., ЗША. У ролях: Крысчан Слэйтэр (Christian Slater), Патрыша Аркет (Patricia Arquette), Ґэры Олдмэн (Gary Oldman).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader