«Заказное забойства» (The Hit), маст. фільм
У 1970-я гады ў Брытаніі схапілі банду злачынцаў. Асудзіць іх дапамог Ўілі Паркер, які пачаў супрацоўнічаць са следствам. Злачынцаў прысудзілі да дзесяці гадоў. Але на судзе яны праспявалі для Ўілі песню-папярэджанне: «Мы стрэнемся зноў якім сонечным днём». Праз дзесяць гадоў у дом Ўілі Паркера ў Іспаніі прыйшлі наёмныя забойцы. Яны павінны вывезці яго да замоўцы ў Парыж. У фільме гучаць гітарныя партыі ў выкананні знакамітага музыкі Эрыка Клэптана.
рэж. Стывэн Фрырз (Stephen Frears), 1984 г., Вялікая Брытанія. У ролях: Джон Гарт (John Hurt), Тым Рот (Tim Roth), Тэрэнс Стэмп (Terence Stamp), Ляўра дэль Соль (Laura del Sol).










Каментары RSS