Нашыя праграмы

«У тупіку» (Deadlocked), маст. фільм

Страшная навіна скаланае Сіетл. У хмарачосе ў цэнтры гораду адбылося жахлівае злачынства. Паліцыя арыштоўвае Дымонда Дойла – 22-гадовага афраамерыканца, які падлеткам ужо трапляў у турму. Неўзабаве яго абвінавачваюць у згвалтаванні і жорсткім забойстве белай жанчыны-адваката. Усе доказы і сведчанні, адбіткі пальцаў, аналіз крыві і ДНК указваюць менавіта на гэтага маладзёна. Падчас абвешчэння смяротнага прысуду ягоны ашалелы ад гора бацька нападае на судовага прыстава і захоплівае ў закладнікі прысяжных. Ён патрабуе, каб цягам 24-х гадзінаў абвінаваўца даказаў невінаватасць Дыманда, інакш усе закладнікі будуць забітыя…

рэж. Майкл Ўоткінз (Michael W. Watkins), 2000 г., ЗША–Партугалія–Нямеччына

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader