«Вызваленне», дак. фільм
Кадры сучаснай хронікі (аматарскія здымкі з архіву аўтаркі): вёска Дражна Менскай вобласці. Група людзей пад дажджом нясе вялізны драўляны крыж, кладуць яго на воз і вязуць у кірунку могілак. Але там іх ужо чакае... мясцовая міліцыя ў цывільным. Людзі пачынаюць ставіць крыж ахвярам савецкіх партызанаў (падчас вайны ў гэтым месцы з асабліваю жорсткасцю былі забітыя 25 жанчын, дзяцей і старых). Партызаны, дакладней засланая з Масквы дыверсійная група, разграмілі мясцовую самаахову, якая складалася з грамадзянскага насельніцтва... Міліцыя папярэджвае, што ўсталёўваць крыжа не дазволена, але людзі, нягледзячы на папярэджанне, ставяць крыж, прымацоўваюць на ім памятную табліцу, ускладаюць кветкі, моляцца і сыходзяць. Сярод іх – Вячаслаў Сіўчык – ініцыятар акцыі, які пасля быў арыштаваны і асуджаны за арганізацыю і ўдзел у акцыі ўсталявання крыжа пры дражненскіх могілках.
рэж. Вольга Нікалайчык,










Каментары RSS