Нашыя праграмы

«Узломшчыцы сэрцаў» (Heartbreakers), камедыя

Самотная маці Мэкс Конэрз гадамі зарабляе на жыццё тым, што шукае багатых жаніхоў, разводзіцца з імі адразу ж пасля вяселля і праз адваката вымагае ў іх грашовай кампенсацыі за «разбітае сэрца». Гэтаму яна навучыла і сваю дачку Пэйдж. Абедзве бачаць у мужчынах толькі бабнікаў, да якіх не можа быць ніякіх пачуццяў, і паразітуюць на іхных слабасцях дзеля свайго даволі заможнага існавання. Калі Пэйдж надумваецца сысці ад маці ды жыць самастойна, тая, каб не дзяліцца з дачкою нажытым багаццем, робіць выгляд, быццам усе ейныя грошы пайшлі на падаткі. Аднак ролю трэба граць да канца: каб палепшыць фінансавае становішча, Пэйдж падбухторвае маці на новую рызыкоўную аферу з мільярдэрам Ўільямам Тэнсі, а сама вядзе падвойную гульню, каб здабыць сэрца маладога ўласніка бару, дзівака Джэка...

У ролях: Сыґурні Ўівэр (Sigourney Weaver), Джэніфэр Лаў Г’юіт (Jennifer Love Hewitt), Рэй Ліёта (Ray Liotta), Джэйсан Лі (Jason Lee), Джэфры Джоўнз (Jeffrey Jones).

рэж. Дэйвід Мэркін (David Mirkin), 2001 г., ЗША

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader