«Ітан Фроўм» (Ethan Frome), маст. фільм
Экранізацыя аднайменнага раману Эдыт Ўортан (Edith Wharton). Пачатак ХХ стагоддзя. У мястэчка Старкфілд у штаце Масачусэтс прыязджае новы святар. Знаёмячыся са сваймі парафіянамі, ён звяртае ўвагу на Ітана Фроўма, кульгавага чалавека панурага выгляду. Спадарыня Гэйл, гаспадыня дому, дзе пасяліўся святар, вырашае расказаць таму гісторыю гэтага чалавека. Каханне і абавязак, зайздра і грамадская думка – усё гэта пакінула свой адбітак на лёсе Ітана Фроўма...
рэж. Джон Мэдэн (John Madden), 1993 г., ЗША










Каментары RSS