«Адмысловы цягнік» (Pociąg specjalny Warszawa - Smoleńsk – Warszawa), рэпартаж
На цырымонію з нагоды 70-й гадавіны расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні пад Смаленскам ехала мноства людзей з Польшчы. Для іх быў падрыхтаваны спецыяльны цягнік. Па дарозе ў Смаленск родныя ахвяраў Катыні дзеляцца сваймі роздумамі, апавядаюць, штó імі кіравала, чаму яны едуць на цырымонію, чаму не могуць і не хочуць забыць пра смерць блізкіх у Катынскім лесе. Другая частка польскай дэлегацыі мелася прыляцець самалётам, але не даляцела... 10 красавіка 2010 г. у авіякатастрофе разам з прэзідэнтам Польшчы загінулі іншыя высокія дзяржаўныя дзеячы. Вяртаючыся на цягніку ў Варшаву, людзі дзеляцца сваймі перажываннямі пасля трагедыі, апавядаюць, як яна іх змяніла.
рэж. Юзэф Шымура (Józef Szymura), 2010 г., Польшча










Каментары RSS