Нашыя праграмы

«Адэса... Адэса!», дак. фільм

Героі фільму – украінскія габрэі, колішнія жыхары Адэсы, а сёння – эмігранты. Яны жывуць ранейшым, увесь час вяртаючыся думкамі да месцаў і падзеяў сваёй адэскай мінуўшчыны. Пасля спаткання з габрэйскаю меншасцю, якая жыве ў Адэсе, рэжысёрка запрашае гледачоў у наступныя этапы падарожжа. Такім чынам, мы трапляем на Брайтан – у малую Адэсу ў нью-йоркскім Брукліне – і ў ізраільскі горад Ашдод. «Мараканцы не любяць расейцаў, расейцы не любяць эфіопаў, а эфіопы – грузінаў», – так коратка выглядаюць дачыненні паміж габрэйскімі эмігрантамі ў Ашдодзе. Для савецкіх ўцекачоў Злучаныя Штаты і Ізраіль падаліся сапраўдным раем на зямлі. Аднак шмат хто з іх жыве толькі ўспамінамі пра былое. У фільме – мноства эпізадычных постацяў, прысутнасць якіх стварае непаўторную, настальгічную атмасферу стужкі. Хаця жыццё габрэйскага грамадства не казка, намаляваная рэжысёркаю карціна ўяўляецца дзівоснаю і казачнаю. «Адэса... Адэса!» – гэта апавяданне пра настальгію, пра вечныя пошукі зямлі абяцанае і немагчымасць уцячы ад уласных каранёў.

«Адэса... Адэса!», дак. фільм, рэж. Мішэль Баґанім (Michale Boganim), 2004 г., Ізраіль–Францыя

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader