«Байкал» (Bajkał), дак. фільм
Стваральніца стужкі едзе на Байкал. Гэта самае глыбокае, самае старое, самае чыстае і самае таемнае возера ў свеце. Байкал корміць, дае энергію і карае непакорных, таму карэнныя жыхары, бураты, называюць яго «святым морам». Амаль паўгода возера скаванае лёдам. «Як лёд пачынае трэскацца, у ваколіцах чуваць грукат. Возера пачынае варкатаць, ці хутчэй курняўкаць, як кошык, поўны кацянятаў», – апавядае аўтарка фільму. Жыццё над Байкалам інтрыгуе гэтак жа, як само возера.
«Байкал» (Bajkał), дак. фільм, рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г. Польшча










Каментары RSS