«Была ці не была?» (A fost sau n-a fost?), камедыя
Набліжаюцца калядныя святы. На тэлестудыі ў правінцыйным горадзе зарганізоўваюць праграму, прысвечаную шаснаццатай гадавіне зрынання рэжыму Чаўшэску. Рэдактар адшукаў двух герояў тых падзеяў, якія ў жывым эфіры распавядаюць пра сваю «рэвалюцыйную дзейнасць» у дні перавароту. Але тэлегледачы тэлефануюць і пярэчаць іх расповедам. Паўстае пытанне: была ці не была рэвалюцыя ў іхным горадзе?..
Каментары RSS