Нашыя праграмы

«Гаспадар...» (Gospodarz...), дак. фільм

Мікалай Тарасюк – выдатны народны творца, адзін з апошніх беларускіх прымітывістаў. Ужо 40 гадоў ён выразае драўляныя фігуркі, стварае сцэнкі з мінулага вясковага жыцця, узнаўляе абрады, традыцыі, што ніколі не вернуцца. Ягоная вёска Стайлы апусцела ў выніку гвалтоўнай урбанізацыі, як і тысячы іншых беларускіх вёсак. Тут, на ўскрайку Белавежскай пушчы, засталіся толькі двое: наш герой і ягоная суседка, што жыве за ракою. У ягонай сядзібе ганаровае месца займае выстава драўляных фігурак, да якіх мастак ставіцца да іх як да жывых. Але неўзабаве драўляны народ пакіне яго: фігуркі вывезуць у вялікі горад, у музей, дзе імі змогуць любавацца нашчадкі тых, хто пакінуў вёску.

«Гаспадар...» (Gospodarz...), дак. фільм, «Гаспадар...» (Gospodarz...), дак. фільм, рэж. Рымвід Блашчaк (Rymwid Błaszczak), 2008 г., Польшча

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader