Нашыя праграмы

«Містэрыя Божае пакуты на Познанскай цытадэлі» (Misterium Męki Pańskiej)

«Містэрыя Божае пакуты» – самая вялікая выстава ў Еўропе. «Містэрыя» праводзіцца сёлета восьмы раз у Познанскай цытадэлі намаганнямі ордэну салезіянаў і асабіста Артура Пятроўскага, рэжысёра, сцэнарыста і аўтара ўсяе імпрэзы. «Містэрыя» доўжыцца 67 хвілінаў. Гэта поўнае драматычнасці захапляльнае відовішча пра смерць і ўваскрэсенне Ісуса Хрыста. У заключным сцэнах з’яўляецца пастаць святога айца Яна Паўла II, можна пачуць ягоны голас і фрагменты ягоных казанняў, дзе ён гаворыць, што мы павінны быць моцнымі. Першая «Містэрыя» адбылася ў Познані, на схілах цытадэлі, 3 красавіка 1998 г. Гэта стала важнаю рэлігійна-мастацкаю падзеяй не толькі для гораду. У відовішчы ўдзельнічалі не толькі жыхары Познані, сюды прыехалі з Ольштыну, Жэшава, Кельцаў, Варшавы, Вроцлава ды іншых месцаў краіны. Сёлета «Містэрыя» сабрала каля 100 тыс. гледачоў. Для відовішча рыхтуюцца вялікая інсцэнізацыя: святло, гук, дэкарацыі, музыка, харавыя спевы і манументальная сцэнаграфія. У кожным паказе ўдзельнічае каля 1000 чалавек, 300 актораў, 300 харцэраў і 300-асабовы хор разам з сімфанічным аркестрам. рэж. Артур Пятроўскі (Artur Piotrowski), 2007 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader