«Дэкалог, aдзін» (Dekalog, jeden), маст. фільм
Першы фільм з цыклу «Дэкалог» – гэта жыццёвая прыпавесць пра першую з дзесяці запаведзяў – запаведзь веры. Малы Павэл жыве з татам, выкладчыкам, чалавекам з крытычным розумам, які не верыць у існаванне душы, а лічыць, што ўсё можна палічыць і вымераць. Цётка ж Паўла, верніца, адказваючы на пытанні хлопчыка пра сэнс жыцця, расказвае яму пра Бога і веру. Але ніводзін з іх не ведае, якое выпрабаванне падрыхтаванае і цётчынай веры, і бацькавай рацыянальнасці.
У ролях: Гэнрык Бараноўскі (Henryk Baranowski), Войцех Клята (Wojciech Klata), Мая Камароўска (Maja Komorowska), Артур Барціс (Artur Barcis).
рэж. Кшыштаф Кесьлёўскі (Krzysztof Kieślowski), 1989 г., Польшча
Каментары RSS