«Званы Беларусі», дак. фільм
Па Беларусі штораніцы разліваецца звон тысячы званоў. Праваслаўныя і каталіцкія, старыя і зусім новыя. Ад самых нізкіх басоў да найвышэйшых гукаў, амаль нячутных чалавечага вуху. У адной з менскіх цэркваў дзеіць адзіная ў краіне школа званароў. Кіруе ёю Багдан Бярозкін, з адукацыі музыка. Ужо шмат гадоў школа ні на дзень не спыняе сваёй дзейнасці. Не так даўно з яе сценаў выйшлі чарговыя дыпламаваныя званары, а ў інтэрнаце мы бачым новыя твары, для якіх гук званоў пакуль застаецца таямніцаю. Яшчэ большая таямніца – нараджэнне звона; маем магчымасць паназіраць за гэтым працэсам: у Менску працуе прадпрыемства, якое спецыялізуецца ў адліванні званоў – і для цэркваў, і для касцёлаў. І вяртаемся да школы званароў. Тут на адмысловых мацаваннях вісяць званы – вялікія і малыя; кожны з іх прывязаны вяроўкаю да понажаў. Тут будучыя званары знаёмяцца з сакрэтамі гукаў.
рэж. Уладзімір Самойлаў, 2008 г., Беларусь
Каментары RSS