Нашыя праграмы

«Прывід з Давыд-Гарадка», дак. фільм

Сучасны беларускі горад. Сярод шэрага натоўпу раптам з’яўляецца дзяўчына ў нацыянальным строі: доўгая спадніца, кашуля, кабат і незвычайны галаўны ўбор – намітка. Але на дзяўчыну мінакі не звяртаюць увагі. Мо таму, што ейны строй вельмі адрозніваецца ад таго, што прывыклі бачыць беларусы на розных афіцыйных «Дажынках» і плакатах «За Беларусь». Для пераважнай большасці намітка не асацыюецца з беларускім народным адзеннем... Чаму ж старажытны беларускі галаўны ўбор знік з нашай памяці? Каб паспрабаваць раскрыць гэтую таямніцу і пабачыць апошнюю сапраўдную намітку, варта з’ездзіць у палескае мястэчка Давыд-Гарадок.

2008 г., Беларусь

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader