Нашыя праграмы

«Дарога да пекла. Атрута», дак. фільм

Атрута – гэта радыеактыўныя элементы, якія забрудзілі асяроддзе Беларусі пасля Чарнобыльскай аварыі. Прайшло 20 гадоў, але іх не зліквідавалі. Наадварот, у выніку неэфектыўнае палітыкі атрута распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі разам з харчовымі вырабамі. На забруджаных тэрыторыях развіваюць сельскую гаспадарку, людзі збіраюць грыбы і ягады. Адсутнічае эфектыўны маніторынг. Чаму так адбываецца? Ці адказныя за такое становішча людзі або можа іхныя дзеці пазбегнуць атрутнага ўплыву забруджання? Што трэба рабіць, каб зменшыць небяспеку для здароўя? Адказы шукаюць аўтары трэцяга, апошняга, фільму з трыпціху пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

2008 г. Беларусь

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader