Нашыя праграмы

«Дэкалог, два» (Dekalog, dwa), маст. фільм

Другая частка цыклу Кшыштафа Кесьлёўскага прысвечаная другому запавету: не згадвай імя Бога без патрэбы. Дзеянне разгортваецца вакол Дароты Ґелер і загадчыка аддзялення лякарні, у якой ляжыць ейны муж, Анджэй. Анджэй цяжка хворы, а перад Даротаю стаіць няпросты выбар, які залежыць ад таго, ці выжыве муж. Таму жанчына патрабуе ад лекара дакладнага дыягназу, але хвароба Анджэя непрадказальная, і доктар не можа даць адназначнага адказу. Але ўрэшце доктар агучвае прысуд: Анджэй памрэ. Рашэнне прынятае, і застаецца толькі спадзявацца, што ўсё не было марна.

рэж. Кшыштаф Кесьлёўскі (Krzysztof Kieślowski), 1990 г., Польшча. У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Александэр Бардыні (Aleksander Bardini), Ольгерд Лукашэвіч (Olgierd Lukaszewicz), Крыстына Біґельмаер (Krystyna Bigelmajer).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader