Нашыя праграмы

«Маё жыццё для Яго» (Moje życie dla niego), дак. фільм

Галоўны герой фільму – Артуро Мары, асабісты фатограф Яна Паўла ІІ, – апавядае пра сваю працу і сваё жыццё, без рэшты аддадзеныя Папу Рымскаму. Ён раскрывае свае таямніцы: чаму ходзіць ува ўсім чорным, уключна з бялізнаю, чым захапляецца ў вольны час, чаму не выязджае на вакацыі даўжэй як на тыдзень, і навошта яму чатыры фотаапараты. Мы бачым таксама іншы бок – людзей, якім Артуро Мары ў выглядзе здымкаў даў памяць пра сустрэчу з пантыфікам. І, несумненна, праз гэты аповед мы бліжэй спазнаем самога Яна Паўла ІІ, які, як кажа ягоны фатограф, працаваў 365 дзён на год, не пакідаючы ані хвіліны для сябе.
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader