Нашыя праграмы

«Апошнія дні Сафі Шоль» (Sophie Scholl – Die letzten Tage), маст. фільм

Фільм распавядае пра лёс мюнхенскай студэнткі-антыфашысткі. Дзеянні карціны адбываецца ў лютым 1943 г. Актывісты студэнцкага руху супраціву «Белая ружа» распаўсюджваюць улёткі ў будынку Мюнхенскага універсітэту. Да групы далучаецца Сафi Шоль – адзіная жанчына ў супраціве. 18 лютага Сафі ды ейнага брата Ганса арыштоўваюць. З гэтага моманту ім застаецца жыць 6 дзён. На працягу ўсяго гэтага часу допыты Сафі ў гестапа перарастаюць у напружаны псіхалагічны двубой. Дзяўчына ілжэ і адмаўляе, але калі з'яўляюцца неабвержныя доказы яе віны, у адчайнай спробе абараніць брата ды іншых сябраў «Белай ружы» Сафі бярэ ўсю віну на сябе, тым самым падпісваючы сабе смяротны прысуд. Асноваю для фільму паслужылі пратаколы допытаў. Менавіта дзякуючы арыгінальным дакументам, сцэны допытаў Сафі Шоль успрымаюцца настолькі аўтэнтычна і дасягаюць неверагоднага эмацыйнага напалу. рэж. Марк Ротэмунд (Marc Rothemund), 2005 г., Нямеччына
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader