«Папіён» (Papillon), біяграфічная драма
Фільм створаны паводле мемуараў рэальнай асобы – вязня Анры Шар’ера на мянушку Папіён. 25-гадовага Шар’ера асудзілі за забойства сутэнёра на 13 гадоў цяжкай катаргі у Французскай Гвіяне. Мянушку Папіён (па-французску «матылёк») ён атрымаў дзякуючы свайму тату ў выглядзе матылька – сімвала свабоды. У зняволенні Папіёна ніколі не пакідае думка пра тое, як вярнуць сабе свабоду. За неаднаразовыя спробы ўцячы яго шматкроць каралі: за сваю першую няўдалую спробу збегчы ён адседзеў два гады ў адзіночнай камеры, за другую спробу – пяць гадоў. Але ў канцы пакутніцкага шляху Папіёна нарэшце чакае свабода.
рэж. Фрэнклін Шэфнэр (Franklin Schaffner), 1973 г., ЗША
Каментары RSS