«Дэкалог, чатыры» (Dekalog, cztery), маст. фільм
Анка жыве з бацькам, Міхалам. Ейная маці памерла неўзабаве пасля яе нараджэння. Дачка знаходзіць дома ліст з надпісам “Адкрыць пасля маёй смерці”. Яна доўга вагаецца, распячатаць канверт, ці ўсё ж не. Унутры дзяўчына знаходзіць наступны канверт, з надпісам: “Для маёй дачкі Анны”. Міхал вяртаецца з камандзіроўкі. Анка сустракае яго ў аэрапорце і пачынае цытаваць ліст, у якім маці прызнаецца, што Міхал – не бацька дзяўчыны. “Я здаўна прадчувала змест ліста. Калі я была з першым сваім хлопцам, у мяне было адчуванне, што я камусьці здраджваю”. Анка прызнаецца Міхалу ў каханні. Міхал больш за 20 гадоў быў для Анкі бацькам і цяпер яму цяжка выйсці з ролі таты. Між тым Анка раскрывае праўду: яна падрабіла ліст ад мамы, а сапраўдны надалей ляжыць у стале...
рэж. Кшыштаф Кесьлёўскі (Krzysztof Kieślowski), 1990 г., Польшча










Каментары RSS