Нашыя праграмы

«Тэра постсаветыка. Чорны палітык у Расеі» (Szerokie tory. Czarnoskóry polityk w Rosji), дак. фільм

Першым чарнаскурым палітыкам ў Расеі стаў Жан Сагбо з Заходняй Афрыкі. Ён прыехаў у Расею вучыцца яшчэ за савецкім часам, ажаніўся з аднакурсніцаю і застаўся жыць. Жан увайшоў у склад Рады вялікага паселішча Новазавідаўскі. Хоць адсюль усяго з сотню кіламетраў да Масквы, гэта ўжо тыповая расейская правінцыя, якую ад багатай сталіцы аддзяляе бездань. Перамога чарнаскурага чалавека на выбарах у Расеі, дзе штогод ад рук расістаў гіне некалькі дзясяткаў людзей і дзе банды скінгэдаў зарганізоўваюць рэгулярныя пагромы імігрантаў, – стала сапраўднаю сенсацыяй. Аднак не тыповы – не толькі колер скуры Жана. Не менш дзіўны і той факт, што ён прыбірае вуліцу перад сваім домам, не п’е, адмовіўся ад жыцця ў багатай Маскве на карысць правінцыі ды стараецца дапамагаць бедным людзям. Рэпартаж пра тое, як афрыканец стаў прадстаўніком мясцовай заканадаўчай улады ў Расеі ды што яго бянтэжыць у сучасным жыцці расейскай “глыбінкі”.

рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader