«Грамадзянін Гавэл» (Občan Havel)
Фільм зазірае за кулісы палітычнага і прыватнага жыцця Вацлава Гавэла часоў ягонага прэзідэнцтва. Камера паказвае яго хваляванне падчас першых прэзідэнцкіх выбараў і пакуты падчас рэпетыцыяў першай прэзідэнцкай прамовы. Цікаўнае вока назірае за ім і ў моманты прыватнага жыцця, калі ён злуецца з прычыны дрэнна пашытых кашуляў або збіраецца класціся ў шпіталь. У фільме раскрываюцца і некаторыя таямніцы чэшскай палітыкі: хто пасадзіў Жака Шырака побач з першаю дамаю, якія складанасці ўзнікалі пры фармаванні ўрадаў. Як і ў жыцці Вацлава Гавэла, у фільме важную ролю граюць абедзве ягоныя жонкі, Олґа і Даґмар, а таксама сябры і паплечнікі, чэшскія і замежныя палітыкі ды музыкі. Фільм пачаў здымацца ў 1992 г. і адлюстроўвае жыццё першага чэшскага прэзідэнта цягам наступных трынаццаці гадоў.
рэж. Міраслаў Янэк (Miroslav Janek), Павэл Коўтэцкі (Pavel Koutecký), 2008 г., Чэхія
Каментары RSS